Беларуская спецтэхніка адправілася на поўдзень Казахстана ў горад Шымкент

4 марта 2020
Спецтэхніка на экспарт для бяспекі цэлага рэгіёна. Буйная партыя пажарных аварыйна-выратавальных машын, створаных нашымі спецыялістамі, адправілася на поўдзень Казахстана ў горад Шымкент. Гэта 24 адзінкі тэхнікі, якую распрацоўваюць і збіраюць на прадпрыемстве ў Барысаве. Спецыяльныя шасі пры гэтым вырабляюць ў асноўным на Мінскім аўтазаводзе. Сама вытворчасць  навукаёмістая. У кампаніі  штат уласных інжынераў і канструктараў. 


Ноу-хау аварыйна-выратавальнай тэхнікі

Дарэчы, сярод навінак, запатрабаваных у ратавальнікаў, і найноўшая аўталесвіца. Яе распрацавалі па дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграме. Такая машына па сваіх габарытах можа размяшчацца ва ўсіх пажарных дэпо краіны.  Сярод бліжэйшых заказаў і кантракт з Манголіяй. Акрамя пажарнай спецтэхнікі ў гэту краіну барысаўскія машынабудаўнікі плануюць экспартаваць і мабільныя шпіталі.