Беларуская школьніца адкрыла новую версію антымікробнага рэчыва

13 Верасня 2019
Наша зямля сапраўды багатая на працавітых, актыўных і таленавітых людзей. Вось яшчэ адзін прыклад: беларуская школьніца распрацавала версію 2.0 антымікробных прэпаратаў. Па сутнасці гэта той жа пеніцылін, які  дзякуючы эксперыментам  вывела  Лізавета Шаўцова. Дарэчы, роўна 90 гадоў  таму  англійскі бактэрыёлаг Аляксандр Флемінг упершыню паказаў публіцы сваё адкрыццё - пеніцылін - рэчыва, якое знішчае шкодныя бактэрыі. Аднак тады прэпарат сур'ёзна не ўспрынялі. І першую ін'екцыю новага сродку пацыенту з заражэннем крыві  ўвялі толькі праз некалькі гадоў, але з-за малой колькасці  чалавек не выжыў. Праз некалькі месяцаў вопыт паўтарылі, і пеніцылін выратаваў жыццё 15-гадоваму падлетку. У Савецкім Саюзе першы ўзор прэпарата атрыманы ў 1942 годзе. Масавая вытворчасць стартавала праз два гады. Дарэчы, прэпарат дагэтуль не запатэнтаваны.  Аляксандр Флемінг лічыў, што лекі, якія ратуюць  жыццё,  не павінны служыць крыніцай даходу. Так, першы ў свеце антыбіётык дапамог выжыць мільёнам людзей па ўсім свеце.

Сёння на змену пеніцыліну  прыйшлі новыя, больш дасканалыя віды антыбіётыкаў. Якія з іх вынайшлі беларускія навукоўцы і што ім дапамагае рабіць адкрыцці, даведвалася Юлія Хмель (відэа).