Беларуская рота ганаровай варты возьме ўдзел у ваенным парадзе ў Пекіне

17 августа 2015

Беларуская рота ганаровай варты 3 верасня возьме ўдзел у ваенным парадзе ў Пекіне, прысвечаным 70-годдзю Перамогі. Учора адбыўся заключны страявы агляд. Адзначым, прадстаўляць Узброеныя Сілы нашай краіны элітная рота будзе не ўпершыню.

Ужо сёння байцы беларускай роты ганаровай варты адправяцца ў Пекін і пачнуць сумесныя трэніроўкі з кітайскімі вайскоўцамі.