Беларуская пракуратура адзначае 95-годдзе

26 июня 2017

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў пракуратуры са святам. Сёння прысягу на вернасць закону і беларускаму народу давалі ў Магілёве маладыя пракуроры. Месцам урачыстасці стала Буйніцкае поле, дзе ў 1941 годзе 23 гераічныя дні жыхары абласнога цэнтра і чырвонаармейцы стрымлівалі націск нямецкай арміі. Прыняцце прысягі ля абеліска загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай стала сімвалічнай падзеяй напярэдадні 750-годдзя Магілёва і святкавання Дня Незалежнасці.

Кожнаму з 12 маладых пракурораў разам з пажаданнямі ўручылі і Кодэкс гонару пракурорскага работніка.