Беларуская пракуратура адзначае 95-годдзе

26 июня 2017

Беларуская пракуратура гэтымі днямі адзначае 95-годдзе. Сёння ведамства займаецца наглядам за расследаваннямі, санкцыянаваннем следчых дзеянняў і працай з грамадзянамі, а таксама ўзаемадзейнічае з замежнымі калегамі. Пракуратура - першым чынам праваабарончы орган.

Аляксандр Канюк, генеральны пракурор Беларусі: "95 гадоў пракуратура адзначае ў вельмі напружаны перыяд судова-прававой рэформы, гэта звязана і са стварэннем новых структур. СК - новы гулец на прававым полі. Сёння я гатовы канстатаваць, што ў большай ступені мы выканалі даручэнне Прэзідэнта. Што датычыцца рэфармавання і аптымізацыі самой структуры пракуратуры, на сёння практычна ўсё зроблена, засталіся нейкія дробныя элементы".

Прафесійнае свята пракурорскіх працаўнікоў было заснавана ўжо нарыканцы 90-ых, у незалежнай Беларусі ўказам Прэзідэнта. Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне ў адрас супрацоўнікаў ведамства.