Беларуская пагранслужба адзначае свой 95-гадовы юбілей

28 мая 2013

Людзі ў зялёных фуражках сёння прымаюць віншаванні з Днём пагранічніка. Традыцыйныя святкаванні пройдуць па ўсёй Беларусі.


Юрый Шаўчук - пра тых, хто нават у сваё свята знаходзіцца на баявым пасту.

Усе нелегальныя шляхі мігрантаў беларускія пагранічнікі ведаюць на памяць. Напярэдадні вартавыя граніцы затрымалі адразу двух нелегалаў. Незаконным чынам алжырац і казах спрабавалі перасячы беларускую граніцу, у абодвух выпадках у мігрантаў не было патрэбных дакументаў. Ажыццявіцца планам замежнікаў было не наканавана. Акно ў Еўропу ім закрылі айчынныя пагранічнікі. Падобныя затрыманні захавальнікі граніцы праводзяць амаль кожны дзень. І ў будныя, і ў святы яны стаяць на варце дзяржаўных граніц.

Сёння сваё прафесійнае свята большасць пагранічнікаў правядуць на баявым пасту, ахоўваючы каля дзвюх тысяч кіламетраў дзяржграніцы. Пад іх кантролем - межы з пяццю краінамі, а таксама знешняя мяжа Саюзнай дзяржавы, усходняя мяжа Еўрасаюза і заходняя - Расіі. Так ужо атрымалася, што геаграфічнае месцазнаходжанне Беларусі не дазваляе расслабіцца людзям у зялёных фуражках нават на хвіліну. І ўдзень і ўначы, і ў холад і ў спякоту - яны заўсёды на пасту.

Валерый Гарачка, намеснік старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі: Нашы людзі - наш гонар і гонар нашай краіны. Калі ў нас у краіне ўсё спакойна, значыць, на граніцы людзі робяць сваю справу.

Гэты Дзень пагранічніка ўжо 95-ы ў гісторыі беларускай пагранслужбы. Сёння захавальнікі граніц па праве заслугоўваюць сапраўднае свята. Тыя, хто стаяў ля вытокаў ведамства, хто дзесяцігоддзі таму абараняў мяжу, хто заўсёды быў адданы прысязе і клятве захоўваць спакой Радзімы.