Беларуская апазіцыя сёння сабралася ў цэнтры Мінска з бандэраўскімі лозунгамі

25 марта 2014
Падставай для сённяшняга збору паслужыла гадавіна БНР. Звычайна так званы Дзень волі адзначаюць з далёкімі ад беларускай гісторыі сімваламі. Гэтым разам арганізатары пайшлі яшчэ далей: галоўнымі героямі акцыі былі карнікі, якія забілі дзясяткі тысяч людзей падчас Вялікай Айчыннай.

Сёння ў Мінску прайшла традыцыйная акцыя. На ёй як заўсёды не было людзей, не было ідэй, не было сумлення. Адзінае адрозненне ад папярэдніх - на ёй з'явіліся партрэты Бандэры і Шухевіча. Так апазіцыя вырашыла наладзіць свой уласны майдан. Галоўнымі героямі гэтага майдана сталі нацысцкія памочнікі.


Падчас Вялікай Айчыннай вайны Бандэра і Шухевіч ваявалі за Гітлера і вызначыліся асаблівымі зверствамі. Такімі, за якія браўся не кожны эсэсавец. На рахунку гэтых калабарацыяністаў з арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў - тысячы забітых і закатаваных мірных жыхароў ва Украіне, Польшчы і, вядома ж, Беларусі. Падчас вайны яны расстрэльвалі і вешалі людзей, палілі вёскі разам з іх жыхарамі, гвалтавалі, рабавалі…

І хто б мог падумаць, што ў краіне-партызанцы, якая страціла кожнага трэцяга… у горадзе-героі - Мінску, сцёртым падчас вайны ў попел… у 21-м стагоддзі знойдуцца ідэйныя спадчыннікі нацыстаў. Тым не менш, гэта ўжо гістарычны і медыцынскі факт. У дні, калі наш народ успамінае ахвяры трагедыі ў Хатыні, апазіцыянеры выйшлі з партрэтамі карнікаў. Яны выкрыквалі прывітанне катаў з ОУН - Слава Украіне. Героям слава. З гэтымі словамі на тэрыторыі нашай краіны падчас вайны ўчыняліся страшныя злачынствы.

Відавочна, што крывавыя падзеі на майдане камусьці ў апазіцыі не даюць спакою. Там таксама спачатку мітынгавалі з бандэраўскімі партрэтамі, заменамі і лозунгамі. А потым сталі страляць у людзей. Такога ж майдана апазіцыя жадае і ў Беларусі. Таму што ў мірнай і стабільнай краіне яны нікому не патрэбныя. Пра што гаворыць жаласны лік удзельнікаў сённяшняй акцыі.

Чым багатыя іх майданы, паказвае вопыт суседзяў. Гэта кроў, ахвяры, і разруха. Беларусі хапіла войнаў і рэвалюцый. Сваю краіну беларускі народ выпакутаваў, і заплаціў вельмі высую цану.