Беларуская натарыяльная палата вызваліць медыкаў ад аплаты тарыфу на свае паслугі

11 мая 2020
Размова  ідзе  пра ўвесь персанал, які аказвае дапамогу пацыентам з каранавірусам.  Для таго каб трапіць на прыём, медработнікам трэба толькі па тэлефоне зрабіць папярэдні запіс, пасля чаго прыйсці ў любую натарыяльную кантору. Таксама з сённяшняга дня медыкі могуць атрымаць бясплатную кансультацыю і па тэлефоне. Акцыя прадоўжыцца па 30 чэрвеня.

Таксама з гэтага дня і да канца мая натарыусы будуць даваць бясплатныя кансультацыі ўсім грамадзянам.