Нягледзячы на тое што пандэмія выклікала шок сусветнай эканомікі, мы спрабавалі мінімізаваць яе наступствы як на дзяржаўным, так і на гаспадарчым узроўнях. Мы не толькі не спынілі вытворчасці, але і шукалі новыя кірункі. У Беларусі актыўна асвойваюць вытворчасць ялавічыны прэміум-класа. Развядзенне племянных парод для атрымання мармуровага мяса стала перспектыўным кірункам жывёлагадоўлі. Такое пагалоўе патрабуе асаблівага догляду і дэталёва падабранага рацыёну харчавання. У выніку ўсяго за 13 месяцаў пародзістыя бычкі дасягаюць 570 кілаграмаў. Сваю прадукцыю аграрыі пастаўляюць як на ўнутраны рынак, так і на экспарт. Пра вытворчасць айчыннага далікатэсу ў рэпартажы Юрыя Карняловіча (відэа).
Беларуская мармуровая ялавічына на экспарт
13 марта 2021













