Беларуская міліцыя можа зламаць састарэлыя стэрэатыпы

17 июля 2013
Беларуская міліцыя можа сумесна са сродкамі масавай інфармацыі зламаць даўно састарэлыя стэрэатыпы негатыўнага стаўлення да органаў правапарадку. Пра гэта заявіў старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька, які ўзначаліў Грамадскі савет пры Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі.

Новая структура павінна вывесці на якасна новы ўзровень адносіны вартавых парадку і грамадзян, - падкрэсліў Генадзь Давыдзька на сустрэчы з актывам упраўлення ўнутраных спраў Бабруйскага гарвыканкама. - Ад канструктыўнага ўзаемадзеяння міліцыі са СМІ выйграе ўсё грамадства.

Такія сустрэчы, паводле слоў Генадзя Давыдзькі, даюць сапраўдную інфармацыю пра тое, чым сёння жыве беларускае грамадства. Па выніках вызначаюцца сумесныя рашэнні, якія дазваляюць пазбаўляцца ад старых памылак.