Беларуская міліцыя 4 сакавіка адзначае 101 дзень нараджэння

2 марта 2018

Супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў працягваюць атрымліваць віншаванні і падарункі напярэдадні прафесійнага свята.

Беларуская міліцыя 4 сакавіка адзначае 101 дзень нараджэння. Напярэдадні ключы ад 45 арэндных кватэр атрымалі сталічныя міліцыянеры. Святочнае мерапрыемства з удзелам кіраўніка МУС Ігара Шуневіча і мэра Мінска Андрэя Шорца прайшло ў канцэртнай зале "Мінск". Тут жа лепшых супрацоўнікаў узнагародзілі ганаровымі граматамі.

Сёння ж міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч сустрэнецца з сем'ямі супрацоўнікаў, якія загінулі пры выкананні службовага і воінскага доўгу.