Беларуская мемарыяльная капліца ў Лондане намінаваная на прэмію імя Міса ван дэр Роэ - 2019

10 ноября 2018

Гэта найвышэйшая ўзнагарода ў галіне сучаснай архітэктуры на кантыненце. Яна прысуджаецца кожныя два гады Еўрапейскім саюзам і Фондам Міса ван дэр Роэ. Упершыню ў гісторыі будынак, які непасрэдна звязаны з Беларуссю, намінаваны на гэтую прэмію. Нагадаем, царква была ўзведзена летась брытанскім архітэктарам Цзываем Со для беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі. Яна з'яўляецца адзінай драўлянай капліцай у Лондане і атрымала мноства архітэктурных прэмій.

Цзывай Со, архітэктар (Вялікабрытанія): "Праект стаў вынікам маіх доўгіх даследаванняў вашай краіны, таксама некалькіх паездак у Беларусь. Я кансультаваўся са многімі спецыялістамі ў гэтай галіне. Гэты будынак - мая спроба захаваць памяць аб трагедыі Вялікай Айчыннай вайны і Чарнобыля. Я палічыў дрэва найлепшым матэрыялам, каб прадэманстраваць вашу культуру і гісторыю".

Уладальніка прэміі імя Міса ван дэр Роэ будуць вызначаць прафесійныя архітэктары. Ужо ў студзені яны выберуць 40 фіналістаў. Пераможца ж аб'явяць у маі ў Барселоне.