Беларуская медыцына займае годнае месца ў міжнародным рэйтынгу

24 марта 2020
Аб беларускай сферы медыцыны. Яна займае годнае месца ў міжнародным рэйтынгу.
Беларусь, Грузія і Расія - адзіныя постсавецкія краіны, якія не ўваходзяць у Еўрасаюз, і чые сістэмы аховы здароўя трапілі ў топ-50 самых эфектыўных у свеце. Аб гэтым сведчаць звесткі   Глабальнага рэйтынгу бяспекі здароўя. Наша краіна ў ім займае 40-ы радок. Па сутнасці, эксперты аналізавалі, наколькі ўсе краіны свету гатовыя адрэагаваць на ўспышкі хвароб. І ў дадзеным пэўным выпадку, наколькі эфектыўныя сістэмы аховы здароўя гэтых дзяржаў.