Армейскія гульні ў поўным разгары. У Беларусі заўтра стартуе конкурс "Снайперскі рубеж". На палігоне "Брэсцкі" ўжо прайшла жараб'ёўка - беларуская каманда выступіць пад 17-ым нумарам. Спаборніцтвы ўключаюць тры этапы - індывідуальны і парны залікі, а таксама эстафету. Па-за конкурсам пройдзе снайперская дуэль.
Вадзім Дзянісенка, камандуючы сіламі спецаперацый Узброеных Сіл Беларусі: "Праграма была распрацавана і абкатана ў Казахстане. Мы вызначаныя моманты ўнеслі пад сваю мясцовасць. Мы зрабілі больш інтэнсіўную задачу і будзем глядзець, на што ён гатовы. Тут снайпер будзе паказваць не толькі свой 1 стрэл, а агульную падрыхтоўку да выканання любой задачы, якая будзе ўзнікаць".
Аляксандр Палубінскі, трэнер каманды Беларусі: "Гэта змяшаны прынцып камплектавання зборнай. Набіраліся з розных воінскіх часцей. Падчас падрыхтовак былі адабраныя толькі самыя лепшыя. Калі сказаць, што ў каманду прайшоў толькі 1 з 10, то ўзровень падрыхтоўкі павінны ацаніць".
У складзе кожнай каманды 6 чалавек. Усяго ж на "Снайперскім рубяжы" прадстаўленыя 18 краін і 19 зборных, па-за залікам выступіць ДТСААФ Расіі.













