Беларуская інтэрнэт-аўдыторыя вырасла на 2 мільёны

10 февраля 2015

Беларуская інтэрнэт-аўдыторыя за апошнія пяць гадоў вырасла на 2 мільёны чалавек. Паводле звестак міжнароднага саюза электрасувязі, лік карыстальнікаў Глабальнай сеткай - па выніках мінулага года - перавысіў палову насельніцтва рэспублікі. Глабальныя змены адбыліся ва ўзроставай структуры інтэрнэт-аўдыторыі. Калі ў 2009-ым - асноўнымі карыстальнікамі былі студэнты і школьнікі, то за пяць гадоў іх доля ў агульнай масе скарацілася з 20% да 10%. Інтэрнэт усё часцей выкарыстоўвае дарослае насельніцтва. Да прыкладу, доля пенсіянераў у Сетцы вырасла з 1,5% да 6% ад агульнай колькасці карыстальнікаў.

Варта адзначыць і паступовае развіццё бесправадных тэхналогій перадачы даных, доля абанентаў якіх - 67% ад агульнага ліку інтэрнэт-карыстальнікаў.