Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія адзначае 175-годдзе

25 сентября 2015

Найстарэйшая аграрная ВНУ Еўропы - Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія - адзначае 175-годдзе. Пройдучы шлях ад земляробскай школы да вядучай навучальнай установы, акадэмія падрыхтавала звыш 90 тысяч спецыялістаў. Сярод выпускнікоў - працаўнікі малочна-таварных і жывёлагадоўчых ферм, СВК, кіраўнікі гаспадарак, раёнаў, навукоўцы, міністры і нават першы Прэзідэнт Беларусі. Вялікая навучальна-навукова-вытворчая база акадэміі дазваляе рыхтаваць спецыялістаў для шматлікіх галін, чые дасягненні - распрацоўкі, патэнты, навуковыя працы - прызнаныя ў 37 краінах свету. У акадэміі праходзяць навучанне грамадзяне СНД, Кітая, Сірыі і шматлікіх іншых краін свету.

Павел Саскевіч, рэктар УА "Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія": "Дзякуючы падтрымцы дзяржавы ў Горках створаная ўнікальная матэрыяльна-тэхнічная база, працуе высокакваліфікаваны прафесарскі, выкладчыцкі склад, які дазваляе на высокім узроўні рыхтаваць спецыялістаў для АПК нашай краіны".

Андрэй Цімаеў, дэкан факультэта міжнародных сувязяў УА "Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія":

"Тыя тэхналогіі, якія сабраныя ў акадэміі, унікальныя, былі сабраныя па ўсім свеце і ў адным месцы сканцэнтраваныя. І таму вельмі часта не трэба матацца па розных краінах, па розных навуковых цэнтрах, каб азнаёміцца з нейкай тэхналогіяй".

Віншаванні ў гонар юбілею - 175-годдзя Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі - вядучай ВНУ Еўропы накіраваў сёння і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.