Сёння інтэрнэт-гасцёўню Белтэлерадыёкампаніі наведае беларуская гімнастка Любоў Чаркашына

29 мая 2014

З 30 мая па 1 чэрвеня ў Мінску пройдзе ўжо традыцыйны этап Кубка свету па мастацкай гімнастыцы. Сёлета ён стане генеральнай рэпетыцыяй чэрвеньскага чэмпіянату Еўропы. У абодвух турнірах Беларусь можа разлічваць на медалі, бо не сакрэт, што наша школа мастацкай гімнастыкі займае адну з першых пазіцый у свеце.


Сёння інтэрнэт-гасцёўню Белтэлерадыёкампаніі наведае адна з яркіх зорак гімнастыкі Любоў Чаркашына. Пакідаць свае пытанні спартсменцы вы можаце на сайце Белтэлерадыёкампаніі па адрасе www.tvr.by.