Спаборніцкі дух сёння панаваў і ў мінскім парку Перамогі. Так прайшоў масленічны забег. Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі ўпершыню арганізавала забег, прымеркаваны да провадаў зімы, і адразу такі ажыятаж. Для людзей, якія не першы год у спорце, гэта адкрыццё сезона, прычым святочнае. Таму няцяжка сярод выступоўцаў знайсці прафесіяналаў. Аднак на дыстанцыі можна сустрэць і аматараў з дзецьмі, прычым юныя спартсмены беглі са сваімі старэйшымі таварышамі ўсю дыстанцыю.
Арганізатары прапаноўвалі тры дыстанцыі на выбар: 2 км 300 метраў, 5 і 10 кіламетраў. Кожны ўдзельнік забегу атрымаў чып, каб на фінішы выключыць спрэчную сітуацыю. Пры гэтым кожнаму належаў прыемны падарунак і зарад энергіі на будучы тыдзень мінімум, а то і на ўвесь сезон.
Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі ўпершыню арганізавала забег, прымеркаваны да провадаў зімы
14 марта 2021













