Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі аб'явіла пра старт рэгістрацыі на Мінскі паўмарафон - 2020

17 февраля 2020
Яна пачалася некалькі хвілін таму на афіцыйным сайце забегу. Пройдзе паўмарафон 13 верасня, па традыцыі можна выбраць адну з трох дыстанцый: 5, 10 і 21 км. Для студэнтаў, школьнікаў, пенсіянераў і людзей з інваліднасцю рэгістрацыя на самую кароткую дыстанцыю  бясплатная. Летась на старт Мінскага паўмарафону выйшлі 40 тысяч удзельнікаў з 68 краін свету.