Беларуская фаўна стала багацейшай на 4 віды птушак

28 декабря 2016

Пеначка-зарнічка, кучаравы пелікан, міжземнаморская і чайка бургамістр - у афіцыйным птушыным спісе нашай краіны. Яны трапілі ў арніталагічны бінокль упершыню за ўсю гісторыю назіранняў, прычым два выпадкі птушыных адкрыццяў зрабілі ў Мінску і прыгарадзе.

Магчыма, з часам птушкі асвояцца і будуць гнездавацца і на нашай тэрыторыі. Цяпер у  арніталагічным спісе Беларусі 329 відаў птушак.