Беларуская дэлегацыя Міністэрства адукацыі вярнулася з Cардзініі

23 октября 2013

Напярэдадні беларуская дэлегацыя Міністэрства адукацыі вярнулася з Кальяры, сталіцы Cардзініі. Асабліва профільным візіт не быў. На сустрэчах абмяркоўвалі не толькі новыя адукацыйныя праекты, але і супрацоўніцтва ў цэлым, у тым ліку эканамічнае. У планах сардзінцаў - стварэнне свабоднай эканамічнай зоны на ўсім востраве, сюды гатовыя запрасіць і беларускі бізнес.

Візіт у адказ, як плануецца, дэлегацыя з Сардзініі зробіць напрыканцы лістапада - італьянцаў зацікавіў Беларускі прамысловы форум.


Пра тое, якія яшчэ гарызонты для беларусаў адкрываюцца на беразе Міжземнага мора, раскажа Ксенія Рабчынская.


Па сутнасці, усяго адзін дакумент, а насамрэч у супрацоўніцтве Беларусі з Сардзініяй фактычна пачалася новая глава. Зараз гэта не толькі цэнтр Сардзінія глобал у Мінску, дзе зрабілі стаўку на прафадукацыю па будаўнічых спецыяльнасцях і з сертыфікатам міжнароднага ўзроўню. Разам навучаць з гэтага часу плануюць і ў сферы вышэйшай адукацыі.


Першыя беларускія студэнты змогуць паехаць на практыку ў рэгіён Сардзінія ўжо ў наступным годзе, прынамсі, менавіта такія грандыёзныя планы ў беларускіх і італьянскіх ВНУ. Акрамя стажыроўкі на востраве падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве прадугледжвае сумесныя даследаванні, абмен студэнтамі і нават стажыроўку для выкладчыкаў.


Зараз выбралі ўжо два самыя перспектыўныя для сумесных праектаў кірункі: біяінжынерыя і медыцына. Але ўзаемная цікавасць ужо сёння ёсць і ў многіх іншых галінах.


Аляксандр Жук, першы намеснік Міністра адукацыі Беларусі: Гэта біятэхналогіі, гэтае ландшафтнае будаўніцтва, архітэктурны дызайн, гэта турыстычны і прамысловы маркетынг, гэта значыць магчымасць рэалізацыі тавараў і паслуг за мяжой, гэта тэхналогіі, звязаныя з распрацоўкай альтэрнатыўных крыніц энергіі, энергазберагальныя тэхналогіі.


Але і гэта далёка не ўсё. Напрыклад, сфера інфармацыйных тэхналогій - адна з галоўных тэм сумеснай працы профільных ВНУ. А профільныя ведамствы (такія, як Міністэрства прамысловасці Сардзініі) гатовыя ўносіць канкрэтныя прапановы па супрацоўніцтве з міністэрствамі беларускімі. Рэч у тым, што зараз ва ўрадзе вострава актыўна займаюцца стварэннем свабоднай эканамічнай зоны ва ўсім аўтаномным рэгіёне. Сюды гатовыя запрасіць і беларускі бізнес. Ужо ў лістападзе сардзінская дэлегацыя прыедзе на Беларускі прамысловы форум, каб абмеркаваць канкрэтныя праекты.


Антоніа Анжэла Ліёры, міністр прамысловасці аўтаномнага рэгіёну Сардзінія (Італія): Я бачу выдатныя перспектывы па супрацоўніцтве ў сферы новых тэхналогій і энергаэфектыўнасці. Мы зараз актыўна прапрацоўваем менавіта гэтыя праекты, і я ведаю, што ваша краіна таксама ў іх зацікаўленая. Да таго ж у нас добра развіта сельская гаспадарка, і думаю, што ў гэтай сферы мы маглі б ствараць сумесныя прадпрыемствы, якія - стане зразумела пазней. Але я думаю, што вынікі сумеснай працы могуць нас усіх здзівіць у добрым сэнсе.


Менавіта так сардзінцаў здзівілі беларускія аграсядзібы - наконт развіцця турызму на сустрэчах таксама гаварылі нямала і ў першую чаргу, вядома, наконт развіцця яго ў нашай краіне.


Джузепэ Карбоні, ганаровы консул Беларусі ў Сардзініі (Італія): Я бачу добры патэнцыял супрацоўніцтва ў галіне турызму. Але лічу, што мы не канкурэнты на гэтым рынку, мы розныя, у нас мора, у вас няма, у вас возера, у вас лес. Мы можам, як прапаноўвае наш прэзідыум рэгіёну Сардзінія, працаваць разам, каб рабіць сумесны маркетынг.


Гэта значыць Сардзінія ўжо сёння гатовая актыўна ўключыцца ў развіццё беларускага турыстычнага брэнда. Прычым дапамагчы не толькі парадай, але і справай, бо ў планах - адкрыццё ў Мінскім рэгіёне аграсядзібы па італьянскіх стандартах і, вядома, знаёмства сардзінцаў з нашай краінай. Адной з найбліжэйшых магчымасцяў называюць маючае адбыцца хакейнае першынство. На яго плануюць прыехаць не толькі афіцыйныя дэлегацыі з вострава, але і турысты, бо можна не толькі даведацца пра Беларусь, якая яна ёсць, але і ўбачыць лёд, многія жыхары вострава ўбачаць яго ўпершыню.




Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя