Беларуская дэлегацыя едзе на Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў

14 октября 2017

Сёння беларуская дэлегацыя адпраўляецца ў Сочы на Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў. У складзе нашай каманды трыста чалавек. Каля паловы - са сталіцы. Гэта студэнты ВНУ, моладзь, якая працуе, актывісты грамадскіх арганізацый і добраахвотніцкіх аб'яднанняў. Напярэдадні словы на дарогу дэлегатам сказаў намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко і ўручыў дзяржаўны флаг Беларусі. Каманда пранясе яго на парадзе краін-удзельніц падчас цырымоніі адкрыцця фестывалю. Сёлета Сусветны моладзевы форум адзначае сваё 70-годдзе. У Сочы прыедуць дваццаць тысяч чалавек - гэта прадстаўнікі 150 краін свету.