Беларуская дэлегацыі на Пастаянным савеце АБСЕ ад імя народа і кіраўніцтва краіны выказала глыбокія спачуванні родным і блізкім загінуўшых падчас канфлікту, у тым ліку ахвярам падзення ракеты ў Данецку 14 сакавіка, у выніку якога 20 чалавек загінулі і 29 атрымалі раненні.
Дэлегацыя Беларусі ў АБСЕ:
Мы заклікаем абодва бакі канфлікту прыняць усе неабходныя меры, каб максімальна выключыць пры правядзенні баявых дзеянняў выпадкі наўмыснага ці ненаўмыснага выкарыстання цывільнага насельніцтва ў якасці жывога шчыта. Заложнікамі канфлікту, на жаль, становяцца таксама і беларускія грамадзяне, у тым ліку вадзіцелі вялікагрузных аўтамабіляў, якія не могуць пакінуць тэрыторыю Украіны. Беларусь таксама лічыць неабходным у поўнай меры забяспечыць выкананне дасягнутых дамоўленасцяў аб стварэнні гуманітарных калідораў і спыніць баявыя дзеянні ў непасрэднай блізкасці ад устаноў аховы здароўя, гандлю і іншых цывільных аб'ектаў.













