Беларуская армія працягвае праверку на боегатоўнасць

31 марта 2016

Ужо праведзены агляд войскаў, дэсант высунуўся ў прызначаныя раёны. Напрыклад, некаторыя падраздзяленні прайшлі марш 200 кіламетраў. А вось гусенічнай тэхніцы давялося фарсіраваць Нёман. Пасля гэтага каманда пачала выкананне пастаўленых задач на Абуз-Лясноўскім палігоне.

Дзмітрый Дрозд, начальнік штаба пантонна-маставога батальёна: "Мы рабілі скідванне па адной машыне. Скінулі адно звяно - машынка пад'ехала другая, скінулі другое звяно, так паточным метадам збіралі звяно вось гэтага моста. Ведаючы шырыню ракі, улічваючы неабходную колькасць звёнаў, г.з. мы састыкоўваем стужку і паваротам усяго моста ставім створ моста".

Сяргей Крыцук, начальнік штаба батальёна: "Гусенічная тэхніка ажыццяўляла марш, механікі-вадзіцелі 200 км прайшлі, атрымалі практыку, я лічу, ваджэння баявых машын".

Нагадаем, дадзеная праверка Узброеных Сіл вызначыць узровень гатоўнасці і здольнасці нашых воінскіх часцей і падраздзяленняў выканаць задачы па прызначэнні.