Беларуская армія эфектна прымае папаўненне ва Узброеныя Сілы

15 ноября 2016

Стральба, выступленні байцоў і сказаныя на дарогу словы камандзіраў. Беларуская армія эфектна прымае папаўненне ва Узброеныя Сілы.

У краіне пачалася адпраўка ў войскі восеньскага прызыву. З самай раніцы навабранцы прыбывалі на зборныя пункты, а ўжо адтуль ехалі на месцы прызначэння. У сталіцы для прызыўнікоў ладзілі паказальныя выступленні сілы спецыяльных аперацый. Улічваючы патрэбнасць войскаў у іх укамплектаванні, сёлета плануецца накіраваць больш як 10 000 прызыўнікоў, з іх да двух тысяч - на службу ў рэзерве.

Юрый Кузьмін, намначальніка галоўнага ўпраўлення Генштаба Узброеных Сіл Беларусі: "Адпраўка папаўнення будзе ажыццяўляцца ва Узброеныя Сілы, транспартныя войскі, органы дзяржбяспекі, органы пагранслужбы і ўнутраныя войскі МУС. Сёння першы дзень адпраўкі. Плануецца адправіць з прызыўных пунктаў да 1300 чалавек".

Завершыцца адпраўка прызыўнікоў праз два тыдні - 30 лістапада. Цырымонія прыняцця ваеннай прысягі ў злучэннях і воінскіх часцях пройдзе 10 снежня - да гэтага часу ў навабранцаў курс маладога байца.