Беларуская армія папоўнілася мадэрнізаванымі ўзорамі танкаў

2 июня 2017

На ўзбраенне прынятыя Т-72 Б3. Гэта найноўшая расійская мадыфікацыя танка Т-72 ад навукова-вытворчай карпарацыі "Уралвагонзавод". Баявая машына адрозніваецца новым магутным рухавіком і больш дасканалай сістэмай кіравання агнём. Мадэль мае новы механізм прыцэла - ён распрацаваны ў Беларусі. Партыю танкаў сёння перадалі асабоваму складу 969-й базы рэзерву.

Плануецца, што новыя машыны прымуць удзел у "Армейскіх гульнях" у танкавым біятлоне. Бакі таксама падпісалі новы кантракт на мадэрнізацыю яшчэ адной партыі баявых машын Т-72Б.