Беларусаў чакаюць зімовыя канікулы

12 ноября 2014

Беларусаў чакаюць зімовыя канікулы - плануецца перанос рабочых дзён. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў. Рабочы дзень 26 снежня, пятніца, пераносіцца на 20 снежня, суботу. Такім чынам, у снежні мы будзем адпачываць 4 дні запар - 25, 26, 27, 28 снежня. Рабочыя дні ў 2015 годзе пераносяцца наступным чынам: з пятніцы 2 студзеня, на суботу 10 студзеня. Такім чынам, беларусы будуць адпачываць чатыры дні запар і ў студзені - 1, 2 , 3, 4 студзеня. 5 і 6 студзеня - рабочыя дні, а затым зноў выхадны - 7 студзеня. І яшчэ адна змена, але ўжо вясной: рабочы дзень з панядзелка 20 красавіка, (Радаўніца) пераносіцца на суботу 25 красавіка. Арганізацыям дадзена права з улікам спецыфікі вытворчасці здзяйсняць перанос рабочых дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.