У Беларусi сёння ноччу чакаюцца замаразкі да мінус 3

25 сентября 2018

Віной усяму цыклон "Фаб’ен", які зараз гаспадарыць у Еўропе. На найбліжэйшыя суткі сіноптыкі аб'явілі штармавое папярэджанне. Ратавальнікі рэкамендуюць быць вельмі ўважлівымі, асцярожнымі і не паркаваць аўтамабілі пад дрэвамі. Амаль паўтысячы населеных пунктаў без электрычнасці і паўсотні паваленых дрэў. МНС Беларусі падводзіць вынікі буры, што абрынулася напярэдадні на краіну. Найбольшую апаску выклікаў моцны вецер, яго парывы дасягалі 27 метраў за секунду. У Брэсцкай вобласці павалены 23 дрэвы. Без святла засталіся амаль паўтысячы паселішчаў. Усе адключэнні аператыўна ліквідаваныя.