Беларускія турысты расійскага тураператара Лабірынт, што спыніў працу, апроч Егіпта, таксама знайшліся ў Балгарыі і Тунісе. Інфармацыю пацвердзілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Паводле інфармацыі беларускага пасольства ў Балгарыі, зараз на балгарскіх курортах знаходзяцца шэсць нашых турыстаў. З імі замежустановай падтрымліваецца пастаянны кантакт. Прапрацоўваецца магчымасць падаўжэння ім балгарскіх віз і вяртання ў Беларусь з дапамогай іншых тураператараў. Беларускія турысты аператара Лабірынт, якія знаходзіліся на адпачынку ў Тунісе, ужо адпраўленыя ў Беларусь чартарнымі і рэгулярнымі рэйсамі.














