Беларусаў у найбліжэйшыя дні надвор'е не пацешыць. Дажджы і паніжэнне тэмпературы да плюс 15 да выхадных. На большай частцы краіны сёння прагрымяць навальніцы, месцамі град і моцныя ліўні. Аднак да канца тыдня зноў вернецца цяпло. На выхадных чакаецца да +25.














