Беларусаў чакае астранамічнае шоу

30 июля 2016

Зірнуць на неба прапаноўваюць і сёння ноччу. Беларусаў чакае астранамічнае шоу. Неба ўпрыгожаць да двух дзясяткаў знічак за гадзіну. Метэарытны дождж Дэльта-Акварыды прадоўжыцца да самай раніцы. Тым, хто жадае атрымаць асалоду ад феерыі, варта з'ехаць далей ад агнёў горада.

А ўжо праз два тыдні беларусы змогуць назіраць найболей відовішчны метэарытны дождж (да 100 знічак за гадзіну) - зорапад Персеіды.