Беларусаў на борце парома, які патануў у Патае, не было

4 ноября 2013
Паліцыя Тайланда прадаўжае расследаваць крушэнне парома, які патануў напярэдадні ў Патае. Раней праваахоўнікі затрымалі капітана судна - яму пагражаюць абвінавачанні ў халатнасці і неасцярожным кіраванні на моры, што выклікала гібель людзей. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, раней капітан быў заўважаны ва ўжыванні наркотыкаў і алкаголю. Паводле папярэдніх даных, прычынай здарэння стала перагружанасць судна: на пароме, разлічаным на 150 чалавек, знаходзіліся больш як 200 пасажыраў. Многім не хапіла выратавальных камізэлек. На месцы крушэння былі выяўлены целы семярых загінуўшых. Каля дваццаці чалавек - у іх ліку двое грамадзян Расіі - шпіталізаваныя. Як нам паведамілі ў МЗС нашай краіны, беларусаў на борце патануўшага парома не было.