Беларусаў даставіць у Санкт-Пецярбург новы аўтобус

23 марта 2018

У пасольстве Беларусі ў Расіі паведамілі, што губернатар Пскоўскай вобласці даў распараджэнне выдзеліць беларусам новы аўтобус, які ў найбліжэйшы час даставіць іх у Санкт-Пецярбург. Нагадаю, аварыя адбылася раніцай на трасе Е-95. Кіроўца "жыгулі" заснуў за рулём і выехаў на сустрэчную паласу. У выніку аўтобус перавярнуўся. У бальніцах Пскова застаюцца 11 чалавек, у тым ліку двое дзяцей.

Аляксандр Бабровіч, 2-і сакратар консульскага аддзела пасольства Беларусі ў г. Маскве: "Стан іх здароўя ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці. У асноўным гэта страсенні і ўдары. Пасольства знаходзіцца ў пастаянным кантакце з прадстаўнікамі галоўнага ўпраўлення МНС па Пскоўскай вобласці і адсочвае сітуацыю па стане здароўя грамадзян, якія знаходзяцца ва ўстановах аховы здароўя Пскоўскай вобласці".

Нашы дыпламаты прадоўжаць сачыць за сітуацыяй.