Беларускі ў два разы радзей сталі звяртацца да ўрачоў падчас цяжарнасці

5 марта 2018

Пра гэта распавяла начальнік упраўлення арганізацыі меддапамогі Міністэрства аховы здароўя на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Жаночаму дню. Алена Богдан адзначыла, што сёння ў бальніцах праходзяць толькі неабходныя планавыя агляды. У цэлым у Беларусі летась дасягнуты рэкордна нізкі ўзровень дзіцячай смяротнасці.

У Беларусі працягваецца праца па зніжэнні перарыванняў цяжарнасці - гэты праект ужо выратаваў жыцці больш як 2 тысяч дзяцей.