Беларуска стала пераможніцай міжнароднага конкурсу сачыненняў эпісталярнага жанру

9 октября 2020

У сталіцы ўшаноўвалі пераможніцу міжнароднага моладзевага конкурсу сачыненняў эпісталярнага жанру. Ліст Вольгі Валчкевіч, школьніцы з Гродна, па меркаванні журы, апынуўся самым кранальным, шчырым і запамінальным сярод усіх прац са 192 краін. Удзельнікам сёлета было прапанавана напісаць пасланне даросламу аб свеце, у якім мы жывём. Пераможніцу падчас анлайн-сувязі павіншаваў гендырэктар Сусветнага паштовага саюза

Конкурс праходзіць ужо 49 раз. Яго арганізатар - Сусветны паштовы саюз.