Беларуска Марыя Васілевіч увайшла ў топ-5 удзельніц конкурсу "Міс свету - 2018"

8 декабря 2018

Радасная навіна прыйшла з Кітая. Беларуска Марыя Васілевіч увайшла ў топ-5 удзельніц конкурсу "Міс свету - 2018". Гэта лепшы вынік за ўсю гісторыю ўдзелу краіны ў гэтым конкурсе. Дзяўчына стала адзінай прадстаўніцай Еўропы ў пяцёрцы лепшых.

Тытул "Міс свету - 2018" заваявала жыхарка Мексікі. На другім месцы прадстаўніца Тайланда. Сёлета ў конкурсе ўдзельнічалі прыгажуні з 118 краін. На працягу месяца дзяўчаты паказвалі сябе падчас дабрачынных праектаў і шоу талентаў, каб даказаць сваё права на высокі тытул.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя