Беларусам забароняць курыць на пляжах, у паліклініках, аб'ектах культуры і спорту

16 ноября 2016

Новая рэдакцыя дэкрэта Прэзідэнта можа быць канчаткова гатовая да падпісання ў пачатку наступнага года. 30% смерцяў ад ракавых пухлін звязаныя менавіта з курэннем. Шкодная звычка можа правакаваць развіццё 18-ці формаў анкалогіі. Дарэчы, зараз кураць больш чым 40% беларусаў.

Людміла Наройчык, намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя: "Што датычыцца месцаў грамадскага харчавання. Прадугледжваецца, што не будзе ўмоўнага заніравання, г. зн. зон для тых, хто курыць і хто не курыць. Прадугледжваецца выдзяленне ў месцах грамадскага харчавання спецыяльна абсталяванага памяшкання, адкуль тытунёвы дым не павінен паступаць у залы грамадскага харчавання".

Маніторынг у месцах агульнага харчавання ў Беларусі паказаў, што ўмоўнае заніраванне не зніжае ўплыву цыгарэтнага дыму. Узровень забруджвання паветра ў такіх кафэ ў 23 разы вышэйшы за норму.