Беларусам рэкамендуюць устрымацца ад паездак за мяжу

23 марта 2020
Ехаць або не ехаць - вось у чым пытанне. Беларусам рэкамендуюць устрымацца ад паездак за мяжу. Пункты пропуску зараз практычна пустуюць. У асноўным праз іх едуць беларусы, якія вяртаюцца дахаты. Але ёсць і тыя, хто яшчэ ўсё ж імкнецца адправіцца ў суседнія краіны. Але і ім рэкамендавана без вострай неабходнасці не пакідаць краіну. Марыя Тройніч распавядзе, што адбываецца на мяжы (відэа).