Беларусам прапануюць выбраць аднаго з прэтэндэнтаў на званне птушкі 2020 года

17 января 2019

Кастынг сярод крылатых. Беларусам прапануюць выбраць аднаго з прэтэндэнтаў на званне птушкі 2020 года. Онлайн-галасаванне праходзіць на сайце грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны". У кандыдатах глушэц, шэрая курапатка, аўсянка трысняговая і шэрая валасянка.

Вынікі галасавання падвядуць у жніўні. А птушкай сёлетняга, 2019 года стаў вялікі арлец - рэдкі від для Беларусі. Такіх крылатых у нас засталося ўсяго 120 пар.