Беларус, які правёў амаль сем гадоў у лівійскім палоне, вярнуўся на радзіму

2 февраля 2018

Сваіх у бядзе не кідаем. Беларус, які правёў амаль сем гадоў у лівійскім палоне, вярнуўся на радзіму. Ён прыляцеў сёння ў Мінск з Масквы. Вячаслаў Качура - апошні з беларускіх грамадзян, каго ўтрымлівала адна з так званых рэвалюцыйных брыгад. У Нацыянальным аэрапорце нашага суайчынніка разам з роднымі Вячаслава Міхайлавіча сустракала і здымачная група Агенцтва тэленавін.

Вячаслаў Качура прыбыў у Лівію ў чэрвені 2011-га ў складзе групы спецыялістаў з Расіі, Украіны і Беларусі. Праз два месяцы падчас штурму сталіцы Трыпалі іх затрымалі паўстанцы. Частку палонных удалося вызваліць, а пра лёс Качуры доўгі час нічога не было вядома.