Беларуcкія турысты з Гаа вяртаюцца дамоў

25 марта 2020
62 беларусы, якія не маглі з'ехаць з індыйскага штата Гаа, вылецелі ў Маскву - паведамляе Міністэрства спорту і турызму. На сённяшні дзень больш чым чатыром тысячам беларусаў пры актыўным удзеле авіякампаніі "Белавія" ўжо аказаная дапамога па вяртанні на радзіму. 7 нашых грамадзян вяртаюцца з Дамініканы. З Партугаліі чартарным рэйсам накіраваліся дамоў яшчэ 35 грамадзян. Больш як 30 беларусаў вылецелі з аднаго з Канарскіх астравоў - Тэнерыфэ. У Кіеў прыбыла група нашых турыстаў з Шры-Ланкі - пасольства Беларусі ва Украіне акажа садзейнічанне ў іх дастаўцы на беларуска-ўкраінскую мяжу. Паводле прагнозаў Міністэрства спорту і турызму, да 30 сакавіка амаль усе грамадзяне Беларусі павінны вярнуцца на радзіму. 


З аэрапорта Унукава змогуць вярнуцца яшчэ 49 беларусаў


З Унукава сёння вылецяць дамоў чартарным рэйсам "Белавія" яшчэ 49 беларусаў. Яны прыляцелі з Шры-Ланкі, Кубы і Мексікі.