Канцэрн "Белнафтахім" заявіў аб зніжэнні цаны на паліва ў новым годзе

30 декабря 2018

Канцэрн "Белнафтахім" заявіў аб зніжэнні цаны на паліва ў новым годзе. Гэта стала вядома падчас наведвання віцэ-прэм'ерам Беларусі Ігарам Ляшэнкам нафтаперапрацоўчага завода "Нафтан". Чакаецца, што ў першы тыдзень студзеня цана бензіну і дызельнага паліва на АЗС краіны будзе перагледжана, зыходзячы з кошту бараля нафты. На колькі дакладна патаннее бензін і дызель, даведаемся праз некалькі дзён. Старшыня канцэрна даў свой прагноз.

Андрэй Рыбакоў, старшыня канцэрна "Белнафтахім":

"Мы застаемся прыхільнікамі планавага і планамернага змянення цэн. Хачу сказаць, што намі ўнесены прапановы на студзень па змянені і зніжэнні цаны на ўнутраным рынку. Гэта будзе разгледжана, зыходзячы з фактычнага кошту бараля ў пачатку студзеня - 2-3 чысла. Але ўжо можна сказаць, што ў дыяпазоне 52-55 долараў за бараль разглядаецца змяненне цаны. Парадку 1 капейкі на дызель і 2 капеек на аўтабензіны".

Таксама на запраўках "Белнафтахім" у апошні дзень гэтага года і 1 студзеня для ўладальнікаў карты лаяльнасці Беларуснафты прадугледжана зніжка на паліва.