Белкамунмаш выпусціў новую мадэль тралейбуса

19 Мая 2020
Беларускія "Вітаўты" пакараюць Неўскі праспект. Белкамунмаш рыхтуе да адпраўкі ў Санкт-Пецярбург 20 тралейбусаў. Гэта новая мадэль класічнага электратранспарту. Мадэль Vitovt Max II падобная на электробус, але ў яго свае экспартныя асаблівасці - лічыльнікі пасажырапатоку, WI-FI і USB-разеткі. У салоне асобнае месца для кандуктара. Усяго піцерскі варыянт тралейбуса зможа адначасова перавозіць 162 пасажыры.

Сярод актуальных экспартных напрамкаў Белкамунмаша таксама Украіна і Грузія. Класічныя тралейбусы чакаюць у Марыупалі і Жытоміры. А ў Батумі накіруюцца 8 электробусаў з экспрэс-зарадкай.