Белхімпрафсаюз падводзіць вынікі працы

18 февраля 2020

Падвялі вынікі працы Белхімпрафсаюза за апошнія 5 гадоў 

Больш як 100 тысяч працаўнікоў хімічнай, горнай і нафтавы галін прамысловасці сёння карыстаюцца дадатковым медстрахаваннем. А пенсіённае ўстаноўлена для 56 тысяч супрацоўнікаў сферы.
У сталіцы прадстаўнікі галіны краіны, а гэта больш як 250 чалавек, падвялі вынікі працы Белхімпрафсаюза за апошнія 5 гадоў. 
У цэнтры ўвагі і канцэпцыі нулявога траўматызму - гэта адно з прыярытэтных кірункаў Белхімпрафсаюза. Кантроль за выкананнем аховы працы на месцах сёння ажыццяўляюць больш як 3,5 тысячы інспектараў.

Клаўдзіа Фрыбен, намеснік старшыні вытворчага прафсаюза ПРА-ГЕ (Аўстрыя)"Гэта мой першы візіт у Беларусь. Я адзначыла, што важнымі тэмамі для Белхімпрафсаюза застаюцца моладзевая палітыка, жаночая палітыка, пытанні навучання працаўнікоў і, вядома ж, ахова працы. Мне здаецца, тут зробленая вельмі вялікая праца".

Белхімпрафсаюзу 100 гадоў

Сёлета Белхімпрафсаюз адзначае свой векавы юбілей.