Белдзяржуніверсітэт запусціў сайт для абітурыентаў

14 апреля 2015

Каб "зняць" усе пытанні яшчэ да пачатку ўступнай кампаніі   Белдзяржуніверсітэт запусціў сайт для абітурыентаў. Патэнцыяльны студэнт можа без асаблівых намаганняў вызначыцца з будучай спецыяльнасцю і даведаецца, які пакет дакументаў неабходны для паступлення. Таксама створаны "каляндар абітурыента", дзе пазначаны ўсе даты "адчыненых дзвярэй" на факультэтах БДУ і расклад цэнтралізаванага тэсціравання. Асобны раздзел сайта - для замежных абітурыентаў.

Павел Салаўёў, дырэктар медыяцэнтра БДУ: "Гэты сайт валодае, ну скажам так, вялікай колькасцю інтэрактыўных функцый, адной з іх з'яўляецца магчымасць выбару спецыяльнасці па некаторых прадметах ЦТ, якія можна паказаць і паглядзець, якая спецыяльнасць БДУ адпавядае выбраным прадметам".

Людміла Хухлындзіна, начальнік галоўнага ўпраўлення навучальнай і навукова-метадычнай работы БДУ: "Мы прынялі рашэнне вынесці яго ў асобную структуру, стварылі асобны сайт, які мог бы быць даступны абітурыенту з любых сучасных гаджатаў, з планшэта, са смарттэлефонаў".

Такі акцэнт на "мабільнасць" не выпадковы. За апошні год колькасць зваротаў з мабільных тэлефонаў і планшэтаў на сайт ВНУ вырасла ўдвая.