Белдзяржуніверсітэт арганізуе выставу беларускай і кітайскай вышыўкі

8 ноября 2018

Адзіная нітка гісторыі двух народаў. Белдзяржуніверсітэт арганізуе выставу беларускай і кітайскай вышыўкі. На карцінах - вобразы і сімвалы, якія аб'ядналі нацыянальныя асаблівасці Беларусі і Кітая. Эфект прысутнасці ў Паднябеснай ствараюць і кітайскія вырабы. Адзін з самых каштоўных - карта старажытнага Пекіна, выкананая на шоўку.

Праз некаторы час беларуска-кітайскую выставу ў БДУ зменяць аналагічныя экспазіцыі ў стылі турэцкай, украінскай і казахскай культур.