Белдзяржцырк рыхтуе прэм'еру для гледачоў

6 октября 2020

Віртуозныя гімнасты, сабакі-акрабаты і клоўны. Новая аўтарская праграма ў Белдзяржцырку. Усяго на сталічны манеж падчас "Цыркавога калейдаскопа" выйдуць каля 30 артыстаў.

На генеральную рэпетыцыю зазірнула і Алена Вітко.

Мядзведзі на гіраскутары, бясстрашныя гімнасты і, зразумела, вясёлыя клоўны. Белдзяржцырк прапануе новую аўтарскую праграму. Зараз генеральны прагон, а дагэтуль актыўныя рэпетыцыі ішлі месяц. Дарэчы, нумары выключна беларускія.

Вітаўтас Грыгалюнас, мастацкі кіраўнік Белдзяржцырка: "Жывёл вельмі шмат. Гэта і мядзведзь, і малпа-жанглёр. Парадуюць і беларускія коннікі".


Гэты нумар курыруе Руслан Лазараў. Ён не тое што каня на хаду спыніць - асядлае. Ды яшчэ і акрабатычныя трукі выканае. Вось ужо 30 гадоў ён звязаны з цыркавым мастацтвам. Усяго на арэне 7 наезнікаў.

Усяго новая праграма аб'яднала каля 30 артыстаў. Гэта без уліку балета і аркестра. Дарэчы, на галоўнай арэне ёсць і дэбютанты. Упершыню пад купалам цырка лунае паветраная гімнастка Валерыя Шопік.


Працягласць цыркавой феерыі паўтары гадзіны. А першых гледачоў тут чакаюць ужо ў гэту суботу.