Белдзяржцырк рыхтуе летнюю праграму

26 мая 2020
Гледачоў здзівяць экстрэмальнымі пастаноўкамі і новымі трукамі. І хоць зараз спектаклі пастаўлены на паўзу - рэпетыцыі праходзяць, праўда, з невялікімі карэкціроўкамі (для захавання санітарных патрабаванняў). Напрыклад, з жывёламі на манежы дрэсіроўшчыкі працуюць раніцай, а паветраныя гімнасты, акрабаты і батуцісты - па вечарах. Сумесныя нумары не ставяцца. З падрабязнасцямі - Юлія Токар. 

Для Лады лепшы ласунак - гэта лыжачка варанай згушчонкі. І пасля таптышка гатова балансаваць на гіраскутары, танцаваць танга і пазіраваць перад камерай… Сяргей Прычынін хутчэй па-сяброўску, чым па правілах дрэсуры, нават дазваляе мядзведзіцы садзіцца за спіну, калі едуць на веласіпедзе. З Ладай яны літаральна не разлі вада.

Сяргей Прычынін, артыст Белдзяржцырка: "Я ёй цалкам давяраю. Мы як адно цэлае. Я яе запускаю ў вальер, у яе басейн стаіць. Дзве тоны воды. І яна мяне лапай заўсёды кліча да сябе. І ў басейне мы плаваем дзве гадзіны, тры гадзіны, яна мяне з басейна не выпускае".

Водныя працэдуры любіць і Талент. Пасля кожнай рэпетыцыі на манежы, коні Валерыі і Руслана Лазаравых прымаюць душ. Шампунь, масажная шчотка... - рытуал працэдуры нязменны. Бо галоўнае, каб мышцы ў жывёл, ды і агульны стан, былі ў тонусе. 
Валерыя і Руслан - нашчадкавыя дрэсіроўшчыкі. Іх бацькі таксама займаліся скакунамі. Таму цыркавая арэна ім знаёмая з дзяцінства. 

Рытм цырка  змяніўся

Павольна прыбіраюць дэкарацыі мінулай праграмы. Калідоры часова спусцелі. Але галоўны рэжысёр Ала Мікалаева-Аліева ўпэўненая: мастацтва не мае межаў і творчыя людзі гэты перыяд пройдуць годна. 

Велаакрабат, які выступаў і ў трупе Запашных, чэмпіён міжнародных экстрэмальных праектаў, яшчэ працуе і ў IT-індустрыі. 


Хутка артысты зноў выйдуць на сцэну

І хоць спектаклі зараз і пастаўленыя на паўзу, сэрца цырка працягвае біцца ўсё з той жа сілай. Бо гэтыя змушаныя тыдні без гледачоў - толькі антракт. І зусім хутка празвініць званок, і артысты зноў выйдуць на сцэну - усе разам.