Белдзяржстраху 100 гадоў

3 декабря 2021
100 гадоў спаўняецца Белдзяржстраху. З юбілеем з дня заснавання прадпрыемства яго працаўнікоў і ветэранаў  павіншаваў Прэзідэнт.

"Год за годам яны карпатліва зараблялі дзелавую рэпутацыю, назапашвалі практычны вопыт, укаранялі самыя перадавыя формы і метады працы з кліентамі і партнёрамі. І сёння Белдзяржстрах па праве займае пазіцыю флагмана ў галіне, стаўшы адным з самых вядомых брэндаў нашай краіны". 

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што і ў далейшым вялікі і дружны калектыў захавае традыцыі кампаніі‚ галоўнымі з якіх заўсёды былі надзейнасць, кліентаарыентаванасць і высокая якасць паслуг.