Бельгійскі шакалад з Гомеля! Беларуская фабрыка запусціць новую лінію па вытворчасці ласункаў

3 февраля 2020
Бельгійскі шакалад з Гомеля! Адна з найбуйнейшых кандытарскіх фабрык краіны ў лютым запусціць новую лінію па вытворчасці ласункаў. За ўзор бяруць лепшыя прадпрыемствы Бельгіі і Германіі. І абяцаюць, што будзе не толькі смачна, але і прыбыткова, бо імпартазамяшчэнне - гэта новыя рабочыя месцы і годны ўзровень заработных плат.

Алег Жыдкоў, гендырэктар Гомельскай кандытарскай фабрыкі: "Пытанням імпартазамяшчэння трэба надаць большы імпульс менавіта з пункту погляду харчовай бяспекі. Пры гэтым мы са свайго боку гарантуем, што ўвесь прадукт, які вырабляецца па прынцыпе імпартазамяшчэння, не будзе каштаваць даражэй за тыя аналагі, якія ў РБ паступаюць".

Новая лінія сэканоміць энергію пры перавазе ў магутнасці ў два разы. Гэта знізіць сабекошт і павялічыць прыбытак.